@belarus_interiors: Рабцэвіч Ганна Аляксаееўна у в.Раздзя́лавічы (трансліт.: Razdzialavičy, руск.: Раздяловичи) — у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці на рацэ Бобрык Першы (прыток ракі Прыпяць). Паводле пісьмовых крыніц Раздзялавічы вядомыя з 16 стагоддзя як сяло ў Навагародскім ваяводстве ВКЛ. У 1589 г. князь М.К. Радзівіл дараваў вёску нясвіжскім езуітам. Пасля другога падзелу Рэчы паспалітай з 1793 года Раздзялавічы ў складзе Расійскай імперыі; уласнасць Радзівілаў, потым Патоцкіх. З сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. У верасні 1921 года вёска налічвала 109 двароў, 488 жыхароў. З 1939 г. у складзе БССР. З 1940 года ў Пінскай вобласці, - 188 двароў, 873 жыхара. З 1954 года ў Брэсцкай вобласці. Традыцыя памінання продкаў агр. Раздзялавічы з’яўляецца значным элементам мясцовай культуры. Напрацягу года на могілкі “будзіць продкаў” ходзяць тройчы: на другі дзень Вялікадня, на Успенне, на Дзяды (восеньскія). На другі дзень Вялікадня сем’і збіраюцца зранку за агульным сняданнем з малітвай, збіраюць торбу з традыцыйнай вялікоднай ежай і атрыбутамі: для памерлых жанчын роду бяруць загадзя падрыхтаваны вышыты фартушок, мужчынам – вышыты ручнічок, малым дзецям – стужкі. Прыходзяць на могілкі, звоняць у званіцу, “будзяць памерлую радню” і абыходзяць усіх сваіх родных, каля кожнай магілкі праліваючы салодкую ваду і пакідаючы вялікодныя прысмакі. Пасля наведвання збіраюцца ў хаце аднаго з роду і працягваюць свята ўспамінаючы тых, каго наведалі. На Успенне жыхары вёскі ідуць на могілкі і нясуць сваім родным розную гародніну, каб аддзячыць за тое, што дапамаглі вырасціць ураджай, і прыгаворваюць “вазьміце і вашу долю”. Да сваіх родных на могілкі абавязкова ідуць старэйшыя члены сям’і. На восеньскія Дзяды зранку (да обеда) адзін прадстаўнік сям’і ідзе на могілкі да званіцы, звоніць і запрашае ўсіх сваіх блізкіх: “Ходзіце на обеды до нас, мы ўжо гатовыя, а вы ляжыце”. Мясцовыя жыхары кажуць, што калі не паклічаш Дзядоў на вячэру, то яны будуць цэлы год сніцца і пужаць. Гэта памінальная традыцыя перадаецца ад пакалення да пакалення ў сем’ях вяскоўцаў, якія лічаць памінанне памерлых родных сваёй каштоўнасцю. #belarustraditionalinterior #interior, #bti2024 #Раздзя́лавічы #Раздяловичи
Belarus traditional interiors
Region: BY
Tuesday 03 December 2024 08:25:58 GMT
Music
Download
Comments
zoja vdovenko :
Так в старину голосили по родному Человику😭🙏🙏🙏
2024-12-03 09:27:32
3
user59213456600211 :
дай, Божа,здароўя і паболей Ганне Аляксееўне
2024-12-03 15:58:15
1
Belarus traditional interiors :
Дзякуй за добрыя словы ❤️
2024-12-03 16:27:29
0
dywwg3wt2mby :
🥰🥰🥰🥰🥰
2024-12-03 16:44:27
1
, :
👏👏👏❤️❤️
2024-12-03 14:37:04
1
Анастасия Наумик :
🥰🥰🥰
2024-12-03 09:17:28
1
Анастасия цвет :
❤❤❤
2024-12-04 01:38:28
0
burguichik.by.2 :
галашэнні былі ў даўніну. была заўсёды жанчына, вельмі галасілі па маладым нябожчыку.
2024-12-03 16:20:49
1
MissBlack_555 :
Вот это рукодельница, загляденье её костюм и вышивки,,,
2024-12-03 09:35:16
2
Лилия Ермакова902 :
Гэта жанчына не можа быць 1953
2024-12-03 13:28:45
0
To see more videos from user @belarus_interiors, please go to the Tikwm
homepage.