@lavon_volski: ✨ Яшчэ адзін сапраўдны цуд! ✨ Нейкі час таму мне запрапанавалі паўдзельнічаць у літаратурным праекце, прысьвечаным выбітным беларускім жанчынам. Трэба было абраць гераіню сярод шэрагу прапанаваных і напісаць пра яе казку. ✍️📝 Я адразу зразумеў, пра каго буду пісаць… Цяпер вы бачыце перад сабой кнігу “Патаемная спадчына”, якая выйшла з друку акурат зараз! І ў гэтай кнізе сярод іншых казак пра беларускіх дзеячак, напісаных іншымі аўтарамі, ёсьць напісаная і ілюстраваная мной казка – “Чароўная флейта Марыі”. Якое шчасьце, што казка пачала рабіцца рэальнасьцю! З вызваленьнем, Марыя! 🤍❤️🤍 Няхай чароўная флейта гучыць голасна! #патаемнаяспадчына #калеснікава #чароўнаяфлейта #вольскі #будзевольнай