@konan_vi: Гадоў 12 таму, калі я пачаў вывучаць навуковыя артыкулы па тэмах сэксуальнай арыентацыі ды гендэрнай ідэнтычнасьці, для мяне стала сапраўдным асабістым адкрыцьцём адна рэч. Тое, што прыцягвае чалавека сэксуальна, і тое, у якім гендэры ён сябе адчувае – гэта зьявы, якія хоць і маюць карэляцыю, але наўпрост не зьвязаныя паміж сабой. ⠀ Нават ня ведаю, чаму мяне гэта тады так зьдзівіла. Напэўна, праз стэрэатыпы я шчыра лічыў: «калі чалавек, якога пры нараджэньні назвалі хлопчыкам, адчувае сябе ў жаночай гендэрнай ролі, гэта значыць, што яму абавязкова падабаюцца мужчыны». ⠀ Гэта абсалютна, на 100% памылковае ўяўленьне! 🙅‍♂️ ⠀ Ужо пазьней, калі ў мяне зьявіліся сябры-геі, я зразумеў, як моцна памыляўся. У большасьці выпадкаў гэта даволі маскулінныя мужчыны. Шчаціньне, кароткія фрызуры і максымальнае падкрэсьліваньне рысаў мужчынскага цела. І гэта ня дзіўна, бо геяў і вабяць менавіта гэтыя мужчынскія рысы! ⠀ А што наконт транс, – квір- ды небінарных людзей? Тут рэч у іншым – у гендэрнай ідэнтычнасьці і тым, як мы ўвогуле разумеем прыроду чалавека. ⠀ Сёньня навука далёка адышла ад састарэлага біялягічнага дэтэрмінізму і жорсткіх чорна-белых мадэляў. ⠀ 👉 Гартайце карусель, каб даведацца залатое правіла сэксалёгіі, чаму транс-жанчына можа быць лесьбіянкай, і што такое сучасная бія-псыха-сацыяльная мадэль. ⠀ А вы калі-небудзь блыталі гэтыя паняцьці? Як і звычайна, буду рады пабачыць вашыя камэнтары 👇

Smash
Smash
Open In TikTok:
Region: BY
Sunday 17 May 2026 18:26:41 GMT
3101
251
1
6

Music

Download

Comments

vika.znichka
віка знічка :
💘💘💘
2026-05-18 10:41:00
0
To see more videos from user @konan_vi, please go to the Tikwm homepage.

Other Videos


About