@prezident.sveta: Як у будучай Беларусі будуць змагацца з карупцыяй? 8 верасня ў Таліне прайшоў экспертны круглы стол па этыцы дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі. У ім удзельнічалі эксперты, прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, палітычных партый, а таксама эстонскія і міжнародныя спецыялісты. Падчас мерапрыемства абмеркавалі: - прадухіленне карупцыі і канфлікт інтарэсаў; - этыку дзяржаўных службоўцаў і дэклараванне інтарэсаў; - абарону інфарматараў; грамадскі і парламенцкі кантроль; - расследаванне карупцыйных злачынстваў; - незалежнасць і падсправаздачнасць антыкарупцыйных інстытутаў; - будучую мадэль Камітэта па этыцы дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі, яго паўнамоцтвы і ўзаемадзеянне з іншымі дзяржаўнымі органамі. Вынікі дыскусіі выкарыстаюць пры падрыхтоўцы канцэпцыі будучага беларускага заканадаўства ў гэтай сферы. Навошта рыхтаваць законы ўжо цяпер, у відэа распавядаюць дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька і прадстаўнік дэмакратычных сіл у Эстонскай і Латвійскай Рэспубліках Віталь Малчанаў. Мерапрыемства прайшло пры супрацоўніцтве з МЗС Эстоніі і ESTDEV. #беларусь #тихановская #эстония #беларусы #новости